+375 17 500-45-37     +375 17 219-06-79     usitminobl@minsk-region.gov.by Беларусь, Минск, ул. Чкалова, 5
ХХVI Рэспубліканская выстаўка cучаснага народнага мастацтва «Калядныя ўзоры»

ХХVI Рэспубліканская выстаўка cучаснага народнага мастацтва «Калядныя ўзоры»

Дата проведения: 26 декабря 2019г. - 14 января 2020г.

Праводзіцца з 26 снежня 2019 да 14 студзеня 2020 г. у выставачнай зале Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці.

Калі вы даўно хацелі пазнаёміць дзяцей з народнымі мастацкімі рамёствамі, то выстава “Калядныя ўзоры” дорыць вам такі шанец! Тут, у прасторы мастацкай галерэі Мінскага АЦНТ сабраныя амаль усе вядомыя тэхнікі і матэрыялы народнай творчасці:

  • мастацкая апрацоўка драўніны,
  • пляценне з прыродных матэрыялаў,
  • ганчарства,
  • кавальства,
  • роспіс,
  • вышыўка,
  • ткацтва,
  • карункапляценне,
  • выцінанка,
  • бісерапляценне,
  • апрацоўка скуры і іншыя.

Выстаўка дэмаструе сучасны стан,  асаблівасці сённяшняга бытавання і напрамкі развіцця народнага мастацтва, традыцыйных мастацкіх рамёстваў Беларусі. А таксама выяўляе новых майстроў, уключае іх у сучасныя культурныя працэсы. Агульная колькасць удзельнікаў – звыш 100 чалавек з усёй Беларусі.

У экспазіцыі прадстаўлены творы, якія прама ці апасродкавана працягваюць і развіваюць шматвяковыя традыцыі беларускага народнага мастацтва.

Аснову выстаўкі складаюць творы лепшых майстроў Беларусі, а таксама новых членаў, прынятых у Беларускі саюз майстроў народнай творчасці ў апошнія 5 год. Выстаўляюцца таксама прэтэндэнты на ўступленне ў Саюз.

Падчас выставы пройдзе некалькі майстар-класаў па найбольш запатрабаваных відах сучаснага народнага мастацтва для наведвальнікаў.

Запрашаем вас наведаць выстаўку!

панядзелак, аўторак – выходны,

серада – пятніца з 11.00 да 19.00

субота – нядзеля з 11.00 да 17.00

кошт уваходнай платы:

дарослы - 3 руб.,

студэнты, пенсіянеры, школьнікі – 2руб.

Групы ад 10 чалавек - 1 руб. з чалавека.

Суправаджаючы – бясплатна.

Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца 26 снежня ў 17.00

вул. Гікалы, 4, мастацкая галерэя Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці,

тэл. 380 40 91


Возврат к списку