ru bel en zh-CN

№1 | N


Загрузка карты ...

Библиотека-филиал № 2 имени Н.К. Крупской

Республика Беларусь, г. Минск, ул. Восточная, 56

+375 (17) 270-30-84 , +375 (17) 378-71-47

Бібліятэка № 2 імя Н.К. Крупскай рада вітаць Вас!
Нашымі паслугамі карыстаюцца больш за 4 тысячы чытачоў.
Фонд бібліятэкі набліжаецца да 40 тысяч экземпляраў дакументаў і пастаянна абнаўляецца.
У бібліятэцы вядзецца работа па экалагічнай асвеце чытачоў у рамках праекта "Кніга. Прырода. Экалогія”.
Вашай увазе прадстаўлены розныя інфармацыйныя паслугі:

  • працуе Публічны цэнтр прававой інфармацыі;
  • прадастаўляецца доступ да зводнага электроннага каталога;
  • ёсць выхад у Інтэрнет;
  • ёсць вялікі выбар мастацкай і галіновай літаратуры.


Ці бывалі Вы ў бібліятэцы сямейнага чытання?
Запрашаем наведаць нас усёй сям'ёй!
Бібліятэка №2 ім. Н.К. Крупская адкрыта 4 лістапада 1912 года па рашэнню Мінскай гарадской думы ў сувязі са стагоддзем заканчэння Айчыннай вайны 1812 года. 4 лістапада 1920 года ёй прысвоена імя Н.К. Крупскай. Гэтае імя бібліятэка носіць па сённяшні дзень.
Сёння гэта бібліятэка сямейнага чытання. Працуюць дзіцячы і дарослы абанементы. Сфарміраваны ўніверсальны фонд літаратуры на разнастайных носьбітах. Шмат цікавых і якасных дзіцячых выданняў. Усе тэхналагічныя працэсы аўтаматызаваны. Ёсць выхад у Інтэрнэт. Бібліятэка аказвае шэраг паслуг з выкарыстаннем новых тэхналогій. Дае чытачам магчымасць атрымліваць праўдзівую афіцыйную прававую інфармацыю. Актыўна ўдзельнічае ў культурна-асветніцкай рабоце. Развівае экалагічны напрамак сваёй дзейнасці. Пастаянна паляпшаецца матэрыяльна-тэхнічны стан бібліятэкі, удасканальваецца яе культурная прастора.

Характеристики объекта

Тип объекта

Информационные центры

Вид туризма

Образовательный