+375 17 516-80-73     +375 17 516-80-74    +375 17 500-45-37     usitminobl@minsk-region.gov.by Беларусь, Минск, ул. Чкалова, 5
Проект «Гений моего места»

Проект «Гений моего места»

Аб праекце «Геній майго месца»

(сайт праекта gmm.by)

Геній майго месца (ГММ) - нацыянальны праект сэнсавага турызму.

Сотні падарожжаў па ўсёй Беларусі. Кожны куток слаўны сваім геніем - чалавекам, які адмеціў і змяніў сваё месца. Часам мы забываем пра сваіх геніяў, але трэба іх помніць, бо яны наш падмурак. Кожны з нас стане мацнейшым, калі возьме ўзор са свайго генія.

Сэнсавы турызм - падарожжы па звычайных месцах, але незвычайныя па сэнсе. Ты вандруеш па Беларусі, агортваючыся падзеямі, творамі, думкамі, сэнсамі. Становішся суўдзельнікам, пазнаеш геніяў свайго месца, перажываеш гісторыю, як частку свайго жыцця, а гэта зусім іншая справа. Мы стараемся выявіць прыгажосць і сілу нашых месцаў і нашых геніяў з усіх бакоў!

ГММ-падарожжы - для самастойных, неабыякавых і актыўных людзей. Вандруйце самі на аўто, ровары, пешшу. Сям'ёю, з сябрамі, аматарамі, калектывам. Кожнае падарожжа дае мапу, даведнік, аўдыёгід, літаратурныя і медыйныя дадаткі. Можна вандраваць на канапе, гледзячы, чытаючы або слухаючы вобразы і тэксты.

Кожны зможа знайсці падарожжа па душы.Камусьці важна, каб падарожжа было пазнавальным, некаму эстэтыка і прыгажосць мясцовай архітэктуры і прыроды, адзін хоча не сядзець на месцы і ўдзельнічаць у нейкіх актыўнасцях і эвэнтах, іншы ж спакойна адпачыць у камфортным месцы, а нехта хоча атрымаць ад падарожжа ўсё разам узятае. Усе мы розныя. Але не ў залежнасці ад нашых пераваг, адно з самых галоўных, што мы ўсе хочам атрымаць, калі вандруем - эмоцыі.

Проект смыслового туризма «Гений моего места»